Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Автор: Лепешаў Іван ЯкаўлевічЖанр: Языкознание  Научно-образовательная  2004 год
Скачать бесплатно книгу Лепешаў Іван Якаўлевіч - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў -  Лепешаў Іван Якаўлевіч
Автор: Лепешаў Іван Якаўлевіч 
Жанр: Языкознание  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 122 
Год: 2004 

Отрывок из книги

У адной з этымалагічных прац фразеалагізм даць дуба вызначаны як «відаць, уласна рускі». Але, як засведчана ў слоўніках У. І. Даля і А. Г. Праабражэнскага, гэты выраз у XIX ст. быў вядомы толькі ў паўднёвых гаворках (тэрыторыя сучаснай Украіны). Адсюль больш верагодным было б лічыць яго не «ўласна рускім», а «агульным для ўсходнеславянскіх моў» ці «ўласна ўкраінскім». Або яшчэ прыклад. У той самай этымалагічнай працы выраз очная ставка (параўн.: бел. вочная стаўка , укр. очна ставка, балг. очна ставка ) прызнаецца «ўласна рускім» як утварэнне ад старой юрыдычнай формулы «ставити с очей на очи»; у пацвярджэнне прыводзіцца адпаведны запіс 1606 г. — часоў цара Аляксея Міхайлавіча. Але аналагічны запіс, толькі зроблены на стагоддзе раней (1511 г.), можна знайсці ў грамаце вялікага князя літоўскага «баярам, мяшчанам і ўсёй зямлі Полацкай»: «поставити его очи на очи на явномъ суде хрестіянскомъ, и того, хто вадитъ, и того, на кого вадитъ». Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай …