Вячаслаў АДАМЧЫК

Автор: незабыўнае... Даўняе,Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу незабыўнае... Даўняе, - Вячаслаў АДАМЧЫК в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: незабыўнае... Даўняе, 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Я сарву. — Ой, нашто, Уладак! — Я сарву табе. — Ах, божа мой, ці ты не бачыш—у іх жоўты колер. Ды я не паслухаў. Я, здаецца, не падкасваючыся, боўтнуўся ў цёплую лугавую ваду: ля берага забулькала, зашыпела бросня, праламалася адпаліраваная бязветраным сухім днём роўная паверхня сажалкі—і загойдаліся шырокія зялёныя лісты плавукоў і доўгія стаўбункі іх кветак. — Не чапай!—Зоня спачатку адпіхала граб­лям! мяне, ды, не даўшы рады, адвяла стаўпцом з-пад самых маіх рук прывабную кветку. Толькі я намерыўся (і ў гэты раз, пэуна, сарваў-бы соладка-пахучую макаўку плавука), ды Зоня незнарок, у спешцы, пацягнула да сябе граблі. I тут ужо неспадзявана для яе самой між зубоў грабель, шырока раскрыўшы вейкі-пялёсткі, пакорна і вінавата затаілася кветка. Зоня, трохі злосная, пляснула граб­лям! па вадзе, але, апырскаўшы мяне, весела засмяялася з таго, што я мокры ўвесь, і адбеглася. На цёмнай вадзе нерухома плавала страчаная нашай забаўкай буйная жоўтая кветка, а я даганяў Зоню, страшачы, што калі …