На вішнёвай вуліцы

Автор: Навуменка ІванЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Навуменка Іван - На вішнёвай вуліцы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Навуменка Іван 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Тады і спалілі майстэрню, дзе вырабляліся калёсы для немцаў. У тую ноч, калі палілі май­стэрню, Сяргей паверыў самому сабе, што ён умее не баяцца. Гэта было вельмі важнае па­чуццё—не баяцца смерці. Услед за радасцю першай перамогі прыйшло i засмучэнне. У Бацькавічы час-ад-часу прыходзілі звесткі пра скінутыя пад адхон нямецкія эталоны пад Пціччу, Рэчыцай, Гоме­лем, пра разгромленыя нямецкія атрады. У Бацькавічах пасля спаленай майстэрні не было болей ніякай вайны супраць фашызма. Камендант Шпек па гэтай прычыне, мабыць, радаваўся. Яму, можа, сам Гітлер аб'явіў падзяку за гэты парадак i спакой. Усе тыя дні Сяргей хадзіў сумны i прыгнечаны. У групе была толькі адна вінтоўка, адзін абрэз і чатырнаццаць патронаў. 3 такой зброяй не наваюеш. Сувязь з партызанамі, якая наладзілася ўпачатку вясны, зноў парвалася. У гэты час якраз і наважыў Сяргей схадзіць у жэніну вёску. Мінулым летам каля яе праходзіла наша абарона, і ў акопах мусіла застацца якая-небудзь зброя. Сяргей цэлы дзень вандраваў па …