Уліс з Прускі

Автор: Гніламёдаў УладзімірЖанр: Современная проза  Проза  2006 год
Скачать бесплатно книгу Гніламёдаў Уладзімір - Уліс з Прускі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Уліс з Прускі -  Гніламёдаў Уладзімір
Автор: Гніламёдаў Уладзімір 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 75 
Год: 2006 

Отрывок из книги

Прускаўцы верылі, што ў кожнай хаце ёсць свой жыхар — дамавік, бо хто, як не ён, звычайна падбухторвае сямейнікаў да сваркі. Чаго-чаго, а сварак хапала. Былі нават своеасаблівыя дуэты, што, мяркуючы па ўсім, склаліся даўно і ўжо нават не маглі змясціцца ў сценах свайго жытла — выходзілі на падворак, на вуліцу, так што было чутно нават на другім канцы вёскі. — Ціятр! — жартавала ўся вёска. Любілі прускаўцы птушак, якія, відаць, адчувалі іх прыязныя адносіны і сяліліся, дзе толькі маглі,— пад стрэхамі ляпіліся ластаўкі, на дрэвах вілі гнёзды вераб'і, у дуплах кватаравалі шпакі. Рэдка на чыёй клуні не было буслоў. — Каб не ўгнявіць бусла, унучак, — гаварыў Лявонку дзед Кірыла, — а то ён тады вёску падпаліць можа. Выхапіць з начлежнага вогнішча галавешку і кіне яе на хату. І пабяжыць агонь ад сядзібы да сядзібы. Згарым. Буслоў паважалі. Не дай Бог, буслы самі выкінуць з гнязда малое — тады не мінуць недароду, а то і голаду. Вось так і пазіралі прускаўцы на свет. З выгляду гэта былі, не ў прыклад …