Нямко

Автор: Адамовіч АлесьЖанр: Историческая проза  Проза  2002 год
Скачать бесплатно книгу Адамовіч Алесь - Нямко в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Нямко -  Адамовіч Алесь
Автор: Адамовіч Алесь 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 17 
Год: 2002 

Отрывок из книги

— Пан, а пан, вада цёплая трэба, галіцца, кажу, будзеце? Што франштэйн, што франштэйн: я кажу, галіцца будзеце? Частка жыхароў загадзя ўцяклі ў лес, на балота. Жывыя яны, не — ніхто ня ведае. Скрозь немцы папярэджваюць: каго ў лесе засьпеюць — усіх пастраляюць. А ў вёсцы ўсё-ткі ня так страшна. Але таксама страшна. I яшчэ як! Петухоўцы, хто застаўся ў сваіх хатах, карыстаюцца любым выпадкам, прычынаю, каб дазнацца, пачуць ад суседзяў супакойлівыя словы, весткі. Адно аднаго абнадзейваюць: а здаецца нічога, не лютуюць, штокроку: «данке! данке!», не падобна, каб задумалі нешта благое. Можна бачыць, як мірна мыюцца, палошчуцца немцы ў прасторным двары Францкевіча ля калодзежа: дзеці ім паліваюць сьпіны халоднай вадой: ахканьне, сьмех. Вёску дзівіць, як часта і шмат яны ядуць. Дзень у дзень над вёскай стаіць чадны дым з комінаў: згатуеш ім раньні сьняданак, тут жа стаў другі, тут жа полудзень і яшчэ падвячорак — гэтак да позьняе ночы. Як у прорву, як на згубу ядуць. Ну абы людзей не чапалі. …