Крылы

Автор: Саротнік ВалерыяЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Саротнік Валерыя - Крылы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Саротнік Валерыя 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Знізу пачуліся крыкі — людзі ўбачылі яго, і, напэўна, ужо выклікалі, як мінімум, міліцыю. Алег усміхнуўся сабе. Паглядзеў у неба. Скінуў паліто. Раскінуў крылы — яны падаліся яму нават большымі, чым калі ён быў дома. Пер’е пералівалася нават без сонца, вецер нібы дражніўся. Алег зрабіў крок і паляцеў. Шмат людзей бачылі яго тады, акрамя Анатоля Сцяпанавіча Грыбочка, які амаль прыліп да акна кабінета. Цяжка сказаць, што Алег адчуваў у той момант — а можа, увогуле, не адчуваў нічога. Але палёт яму хутчэй спадабаўся, чым не. Людзі ўнізе маўчалі. Міліцыя з аднолькавымі сінімі камуфляжнымі крыламі таксама маўчала, а яе начальнік нават апусціў рупар, у які збіраўся ўгаворваць хлопца не канчаць жыццё самагубствам. Алег забыўся на сваю гіпотэзу і проста ляцеў. Ён зрабіў круг над горадам і прызямліўся, не без праблем, праўда — першы ж раз — у парку горада Ў, на кучу гнілога лісця. Ён не паспеў нават скінуць гэта лісце з сябе, а здалёк да яго ўжо беглі журналісты, міліцыя, урачы і проста людзі — …