Няшчасны выпадак

Автор: Будовіч-Барадуля ТаццянаЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Будовіч-Барадуля Таццяна - Няшчасны выпадак в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Будовіч-Барадуля Таццяна 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Таццяна БУДОВІЧ-БАРАДУЛЯ НЯШЧАСНЫ ВЫПАДАК Фантастычнае апавяданне Ідучы з працы на тралейбусны прыпынак, я зазвычай выбіраў даўжэйшы шлях: па мосце над ракой, потым па набярэжнай і цераз парк, каб прывесці да ладу думкі і пераключыцца на тое, што мусіў рабіць, вярнуўшыся дадому. Так і сёння. Але замест нейкай душэўнай палёгкі я адчуваў такую маральную стому, быццам некалькі гадоў запар працаваў без выхадных і водпускаў, хаця насамрэч апошні скончыўся пару тыдняў таму — дастаткова, каб зноў уцягнуцца ў штодзённы працэс вытворчасці, але замала, каб зноў хацелася ў адпачынак. У галаве дакучліва круцілася апошняя размова з маім калегам, яго беспадстаўныя прыдзіркі да мяне. З пэўнага моманту той стаў канфліктаваць амаль з усімі ў нашым невялікім калектыве: ці то хвароба нейкая хранічная ў яго абвастрылася, ці то асабістае жыццё пачало расклейвацца — ніхто дакладна не ведаў. Мяне ж нахабныя выпады на мой адрас уганяюць у стан ступару, і я не магу адказаць належным чынам, што потым выліваецца …