Заклад

Автор: Белаяр СяргейЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Белаяр Сяргей - Заклад в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Белаяр Сяргей 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Я падсунуў пагадненне ў тэчку з паперамі на подпіс! — І прафесар Эйсманд па адвечнай сваёй неўважлівасці яго завізіраваў?.. Спрытна! Махлярства ў чыстым выглядзе! — Гэтая душа не лічыцца! — збунтаваўся галоўны механік. — Вось ужо дудкі! Ніякіх дадатковых умоў ты не агучваў, Кгін! Душа ў мяне, а якім шляхам яна атрыманая, не важна! Ці ты хочаш прызнаць сябе пераможаным? Кгін Мажэйка паматаў галавой і пашкадаваў аб тым, што наогул даў згоду на заклад. Таўтвоіш Кандрашэвіч забраў пагадненне і сунуў яго ў тэчку, якая з кожнай гадзінай таўсцела. Задаволеная ўсмешка не сыходзіла з яго твару. — А табе хопіць самагону і папярос, каб разлічыцца за ўсе душы? — злараднасць аказалася не такім ужо і дрэнным пачуццём. — Вядома не! — І як ты збіраешся выходзіць са становішча? — Я прапаную людзям куды больш каштоўную альтэрнатыву! Тое, што трэба і моцным, і слабым, і разумным, і дурням! — Не кажы загадкамі! — Ты ўсё ўбачыш сам, Кгін, з часам! Пад канец другога дня інжынеру-геліяэнергетыку належала амаль …