Затрымка рэйса

Автор: Каляда ЮгасяЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Каляда Югася - Затрымка рэйса в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Каляда Югася 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

І здзіўлены француз адказаў: «Ну як... я ж бачыў адбіткі ног вярблюда!» І тады араб паказаў рукою на сонца і сказаў: «Гэта не ёсць адбітак чалавека!» — Рэлігія — гэта ўвогуле такая падстава для разваг, — падтрымаў Уорвіка Мішэль, — я, у прыватнасці, выкарыстоўваю рэлігійную тэрміналогію ў якасці метафар. Мабыць, існуюць сярод людзей падвіды, або раскіданыя па планеце плямёны, якія з’яўляюцца аднадумцамі. Хто ведае, як яны выхопліваюць адно аднаго з чалавечага акіяна, якімі сімваламі пазнаюць пасвячоных, ніхто старонні не ведае. А можа, тое, што завецца еднасцю чалавечых душ, у двукоссі, або без яго, — таксама нішто іншае, як складаныя камбінацыі невядомай гульні?.. Мішэль і Уорвік запэўнілі адзін аднаго ў сваёй далучанасці да тайнага таварыства і ўжо некалькі хвілін ехалі моўчкі. Але маўчанне не было няёмкім, напружаным. Наадварот, дамова сяброў, у якіх ёсць аб чым памаўчаць, як Мішэль раптам пачаў гаворыць пра зусім іншае. — Мая жонка — не францужанка, — сказаў ён пра жонку так, нібы расказваў …