Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Серия: Святло мінуўшчыны [0]
Скачать бесплатно книгу Рублеўская Людміла - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Рублеўская Людміла
Автор: Рублеўская Людміла 
Жанр: Исторические приключения  Приключения  Историческая проза  Проза   
Серия: Святло мінуўшчыны [0] 
Страниц: 49 
Год: 2014 

Отрывок из книги

Пранцішу давялося быць у Варшаве, на каранацыі Панятоўскага. Цялок прывёў усю сваю радзіну, для якой дабіўся званняў прынцаў і прынцэс. А шляхта, нават прыхільнікі, стаяла і пасміхалася: многія лічылі сябе больш радавітымі, чым Панятоўскія, дый спаконвек прынцаў тут не было — хіба што князі Вялікай Рымскай імперыі, як Радзівілы. А цяперашнія тытулы — граф’я ды бароны — праўдзівае плюгаўства! Шляхціц на загродзе — роўны ваяводзе. Кароль усяго толькі першы сярод роўных, такі ж пан-брат. Панятоўскія слых пусцілі, што паходзяць з Італіі, са старажытнай сям’і Тарэлі, што перакладаецца як Цялок, таму і ўзнік у іх герб з выявай бычка. Але ж людзей не падманеш — досыць было тых, хто памятаў, што продкі новага караля з дробнага маёнтка Панятовы ў Люблінскім ваяводстве, а першым з роду быў Марцін Цёлак Мацяёўскі, ніякі не князь, шляхцюк сярэдняй рукі, які магнатаў у ручку цалаваў. Асабліва пасміхаліся над малым пляменнікам Цялка, цёзкам караля — Станіславам Панятоўскім, сынам праслаўленага бессаромнымі …