Доўгая дарога дадому

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  2004 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Доўгая дарога дадому в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Доўгая дарога дадому -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 77 
Год: 2004 

Отрывок из книги

Мацi Ганна Рыгораўна паходзiла зь вёскi Завулак, якая апынулася па той бок мяжы, пад Польшчай. За мяжой застаўся i яе брат, той, што лавiў рыбу. Яна ўвесь час па iм гаравала, асаблiва як агiтатары распавядалi, што працоў ныя ў Польшчы гiбеюць без правоў i бяз хлеба. Для нас, дзяцей, гэта таксама была нейкая драма, спасьцiгнутая ў надта раньнiм узросьце. Я быў старэйшы. Праўда, была яшчэ старэйшая за мяне сястра Антунiна, але яна памерла ў пятнаццаць гадоў… Пасьля мяне нарадзiлася сястра Валя, а ў 30-м годзе — брат Мiкола (памёр у 2000-м). Ну, калi яшчэ казаць пра бацькоў… Бацька быў даволi строгi да нас, дзяцей, увогуле мы яго пабойвалiся. Мацi ж, наадварот, — дужа мяккая i жальлiвая, я нiколi ня чуў ад яе гучнага слова — усё з ласкай i добрасьцю. І я лiчу, што гэта кепска. Жыцьцё — усё ж бязьлiтасная рэч, для яго яшчэ ў дзяцiнстве патрэбна загартавацца характарам. Я ж засвоiў ад мацi занадта шмат мяккага, што мне неяк шкодзiла — на вайне i пасьля вайны. Асаблiва ў войску, дзе ў пашане …