Ціша

Автор: Федарэнка АндрэйЖанр: Современная проза  Проза  2014 год
Скачать бесплатно книгу Федарэнка Андрэй - Ціша в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ціша -  Федарэнка Андрэй
Автор: Федарэнка Андрэй 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 28 
Год: 2014 

Отрывок из книги

3 Яшчэ баба Домна любіла ладзіць «вячоркі». Раз у два-тры месяцы ў яе збіраліся такія ж, як яна, пенсіянеры. Прыходзіла сямейная пара — Аўрам з Марыйкаю, Аўрам — у вышытай сарочцы, з баянам, жонка — у белым з чырвонымі пеўнямі фартуху. Адзінокая Марта, хворая на расшырэнне вен, сядзела ў Домны яшчэ з раніцы, чакала; пра яе расказвалі, што яна ўмудрылася за ўсё жыццё ніводнага дня не працаваць, ціхім ходам перажыла многіх здаровых, нават і тых, у каго не было расшырэння вен; зімой чытала кніжкі і глядзела тэлевізар, а ўлетку грэла на сонцы ногі з і праўда выпуклымі, чорнымі, як п’яўкі, венамі. З’яўляўся Зміцер, колішні пастух, мясцовы паэт і спявака, прыгожы статны дзед, з белым кліночкам барады; адзіны на ўсю Слабаду чалавек, які з самага маленства насіў акуляры з круглымі шкельцамі, з пазалочанымі дужкамі; жартавалі, што ён нарадзіўся ў малюсенькіх акулярчыках, якія потым раслі разам з ім, — гэты ніколі не быў жанаты, але, відаць, валодаў нейкай незвычайнай, магічнай сілаю — умеў перадаваць …