Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  2005 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 118 
Год: 2005 

Отрывок из книги

Хто яго ведае… Магчыма, і так. Хвіліну я ўзіраюся, як ён там распінаецца перад адміністратарам. Але чарга маўчыць, нічога благога не падазраючы, і я адварочваюся. Сусед адкідваецца на спінку крэсла. — Прыстасаваліся, як мікробы да антыбіётыкаў. Ні крымінальным кодэксам, ні дружыннікамі, ні міліцыяй — нічым іх не возьмеш… Гэта, вядома, так. Але мне неяк няёмка з незнаёмым чалавекам хаяць таго, каго зусім не ведаю. Хлопец, аднак, прысоўваецца бліжэй да стала. — Скажыце, вось вы праваявалі вайну. Што, і там гэтаксама было? Ці, можа, там не дужа з такімі цацкаліся? Мабыць, сапраўды на вайне было трохі прасцей. Подласць там была болей прыкметная: перад смерцю, вядома, маскіравацца цяжэй. Але гэткія тыпы прыстасоўваліся і на вайне. Хлопец з лёгкім недаверам выслухоўвае мяне і раптам скідае сваю маску адчужанасці. — Зайздрошчу я вам… Гэта ў яго вырываецца скорагаворкай, зусім па-хлапечы і так натуральна, што не пакідае ніякага сумнення ў шчырасці. I хоць я ўжо не першы раз чую падобнае, усё не …