Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Автор: Быкаў ВасільЖанр: Советская классическая проза  Проза  2006 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 98 
Год: 2006 

Отрывок из книги

У ранейшым атрадзе — імя Варашылава — жылося яму куды лепей, там ён быў ледзь не самы стары партызан, са стажам, не дужа меншым чым у самога камандзіра атрада лейтэнанта Круцікава. Праўда, там яго таксама дражнілі, ды ўсё ж мянушкі былі больш людскія: Белы — гэта за валасы ды бровы, а яшчэ Здыхля — маўляў, што худы, хоць худых і без яго ў атрадзе было нямала. Але там ён адчуваў сябе не горшым за іншых, раўнапраўным байцом, не тое што тут, у гэтых чапаеўцаў. На жаль, тагачаснае жытло яго беззваротна мінулася, пакінуўшы адны ўспаміны. Сцёпка крыху адпачыў, але не спяшаўся ўпрагацца ў нялёгкую пастылую працу і задуменна калупаў трэскай у боце. Самае найгоршае было, вядома, не ў змене атрадаў і нават не ў адносінах да яго партызан. Хлопцы, зразумела, часам нахабнічалі над ім, маладым і слабасільным, але рабілі гэта без асаблівае злосці, хутчэй дзеля пацехі. А вось начальства, — тое жартаў не знала. З начальствам партызан Таўкач быў у даўнім застарэлым канфлікце, прычыны якога з розных бакоў …