Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Скачать бесплатно книгу Шамякин Иван Петрович - Сэрца на далонi (на белорусском языке) в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Шамякин Иван Петрович   
Жанр: Русская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 85 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Хвiлiну яны моўчкi глядзелi на луг, дзе памiж кустоў мiльгалi стракатыя халаты iх жонак i Наташы. Жанчыны iшлi да дубоў, за якiмi iскрылася тысячамi сонцаў даўгаватае люстра вады. Гэта старыца ракi. Самой ракi не вiдаць, у незапомныя часы яна адступiла ад лесу на добры кiламетр. Вiдзён толькi чырвоны слуп лiхтара на беразе. Луг не роўны i не гладкi, ён перарэзаны старыцамi-раўчакамi, канавамi, берагi якiх зараслi лазняком, на ўзгорках стаяць дубы, у зарэчнай далечы сiнее лес, злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхi хат. Але ўсё адно нiдзе, нават у самым шырокiм полi, няма такога адчування прасторы i неабсяжнасцi, як тут, асаблiва калi глядзець вось з такой вышынi. Дзiўна, што неба тут таксама здаецца вышэй, чым дзе ў iншым месцы. I бачыш усё адразу: зялёную зямлю i блакiтнае неба. I ваду. Няхай мала яе, але яна адлюстроўвае ўсё - неба i дубы. А павярнiся назад i ўбачыш яшчэ адно дзiва прыроды - лес. Цудоўны бор - сасна ў сасну - абступаў невялiкую абжытую паляну. Злева, блiжэй да ручая, …