Ксю

Скачать бесплатно книгу Федарэнка Андрэй - Ксю в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ксю - Федарэнка Андрэй
Автор: Федарэнка Андрэй 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

На гэта Жэня з веданнем справы ёй зазначаў: - Усе ні за што. Дзед гаварыў мала, але калі гаварыў, таксама націскаў, што ён ахвяра нейкіх таямнічых зайздроснікаў. У яго было светлае, удачлівае мінулае і абы-якое дажыванне - цяпер. Да пенсіі, у тым удачлівым жыцці, ён працаваў ці то майстрам, ці прарабам, ці нават намеснікам начальніка ўчастка, і таму надта хваравіта ўспрымаў сваё паніжэнне. Яшчэ ён не любіў і баяўся грубага Рэвута. “Хам, - ціха скардзіўся ён, калі брыгадзіра не было блізка. - Зладзюган. Я такіх уласнай рукой звальняў без суда і следства - рад, другое, трэцяе і таму падобнае...” Пастаянныя мянялі шпалы, забівалі кастылі, рабілі абход палатна з абстукваннем реэк і праверкаю іх “узроўнем” - спецыяльнай такой планкай з кропляю пасярэдзіне пад шклом; абглядвалі люфты-зазоры, абмацвалі стыкі, падцягвалі, падымалі, апускалі - карацей, хапала працы, затое і грошай яны атрымлівалі больш. Сезоннікі калупаліся ў складзе-бытовачцы, наводзілі там парадак. Доўгімі дручкамі з пакляй-квачам …