Албанскае танга

Скачать бесплатно книгу Мудроў Вінцэсь - Албанскае танга в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Албанскае танга - Мудроў Вінцэсь
Автор: Мудроў Вінцэсь   
Жанр: Остросюжетные любовные романы  Любовные романы   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

На першым паверсе паволі, як бы з неахвотаю, запаляецца сьвятло і школьны гмах скаланаецца ад зычнагалосага званка. Самая пара сігануць дахаты, але ў руках маіх сьмярдзючыя Мішкавы кеды і я, увабраўшы голаў у плечы, бягу на паўсагнутых да лесьвіцы. Званок неўзабаве аціхае, я ціснуся сьпінай да падмурку, каб прыхавацца ў прыцемку і на супрацьлеглым баку школы азываецца легкавушка. Ці не міліцыя?! Чорт ведае колькі часу прамінула, пакуль над галавой не зарыпела жалезьзе і сябрук – з неверагоднай вышыні – абрынуў долу. І вось мы ўжо ляцім, як ачумелыя, у бок майстэрань і Мішка, на хаду насунуўшы кеды, задышліва выдыхае: – Зь перапуду… пад стол залезла… потым ужо сьвятло ўрубіла! Дзьверы, як заўсёды, адчыняе маці. – Дзе гэта цябе носіць супраць ночы? Ні слова ні сказаўшы, іду на кухню, дастаю зь лядоўні бутэльку малака і прагна, са стогнам, глытаю гаючую халадзёнку. – Хто там за табою гнаўся? – цяпер ужо пытаецца бацька. – У футбол гулялі… Маці ідзе разаграваць кашу (ізноў, відаць, панцак… …