Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск

Автор: Конан Дойл Артур Жанр: Научная фантастика  Фантастика  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Вам я не дам нiчога, - адказаў я. - Палкоўнiк, - крыкнула Сафi, - дайце слова мне! - Вам, мадэмуазель, я не магу адмовiць. Я даю вам слова гонару. - Вось, маёр Сержын, - радасна сказала Сафi, - ён даў мне слова, цяпер я ў адказе за яго. Вельмi незадаволены, гэты мядзведзь дазволiў мне застацца ў доме. Мяне зачынiлi ў цёмным халодным пакоi з адзiным акном, на якiм былi краты. Зачыняючы дзверы, маёр спытаўся: - Як вам падабаюцца тутэйшыя гатэлi, палкоўнiк? Яны не вельмi шыкоўныя, але гэта лепшае, што мы можам прапанаваць вам. Можа, другiм разам вы знойдзеце iншую краiну, куды вы прыедзеце як госцi, якiх нiхто не запрашаў. Мне не пакiнулi анi ежы, анi пiтва. У пакоi было холадна, i я не ведаў, як пратрымацца да ранiцы. Раптам я пачуў крокi i скрыгат ключа. Дзверы расчынiлiся, увайшоў мой былы палонны Алексiс Баракаў. У адной руцэ ён трымаў талерку з гарачым мясам, у другой - бутэльку вiна. - Маўчыце, - сказаў ён, - я нiчога не магу зараз растлумачыць. У мяне мала часу. Але не кладзiцеся …