Дзед-кiёк (на белорусском языке)

Скачать бесплатно книгу Давидович Сергей - Дзед-кiёк (на белорусском языке) в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Давидович Сергей 
Жанр: Научная фантастика  Фантастика   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

На аматарскiм фотаздымку былi ўсе разам - i дзецi, i ўнукi, i жонка, якой заставалася жыць яшчэ чатырнаццаць гадоў. А сабралiся ўсе, каб адзначыць ягоныя, старога, семдзесят год. Колькi было слоў i пацалункаў! Колькi было смеху i тлуму! Здавалася, вечна жывi i не памiрай. "Цi не таму, - падумаў стары, - што мелася малако, сала ды яйкi? Няўжо кавалак сала даражэй за чалавека? Але цi ж у нас адных такое лiха падкруцiлася? Вунь - i б'юць, i душаць бацькоў дзецi. Нашы хоць за горла не бралi - адцуралiся, i ўсё. Знiклi, як i не было... I за гэта дзякуй..." "А тут, на гэтай фотакартцы, - пацяшаўся думкай стары, - усе вясёлыя, добрыя... А мы з жонкай тут яшчэ нiчога! Толькi сталi чамусьцi неяк дзiўна збоку прыпёку... А-а, дробязь..." Паклаўшы асцярожна гэты фотаздымак, стары ўзяў картачку дачкi. Узяў i, гледзячы паверх яе, стаў блукаць у думках... "У каго яна пайшла? Здаецца, у нашай раднi такiх колкiх на язык i цвёрдых на сэрца не было. Раскрые рот - дык можна на падводзе заехаць i развярнуцца …