Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)

Скачать бесплатно книгу Давидович Сергей - Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке) в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Давидович Сергей 
Жанр: Научная фантастика  Фантастика   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Сцяпан замiтусiўся, не ведаючы, што рабiць: лiхарадкава абмацаў кiшэнi, кiнуўся да ватоўкi, скубянуў з дзiркi пачарнелай ваты. Рукi трэслiся, запалка нiяк не магла смаргануць па карабку. "Зараз, Язэпка! Будзе дым! Будзе!" - Сцяпан запалiў кавалак газеты, падсунуў яе пад вату - i кадзiла ажыло, запыхкала густым дымам. Дым быў непрыемны, едкi, затое вярнуў, як з комiна. Сцяпан усунуў у здзервянелую руку сябра кадзiла i падпiхнуў да дзвярэй алтара. Язэп ужо нiчога не чуў i амаль нiчога не бачыў. Ён як не сваiмi рукамi трымаў падсвечнiк з запаленымi свечкамi i кадзiла. Пiхнуўшы нагой дзверы, Язэп выйшаў да людзей. Гоман i шэпты сцiхлi. Цiшыня была нясцерпная. З вялiкай цяжкасцю Язэп адарваў язык ад нёба i расцiснуў здранцвелыя пашчэмкi. Рот-то ён раскрыў, але ўсё, што ведаў, iмгненна выскачыла з галавы. З чаго пачынаць? Жах! "Госпадзi, есi! Пачуй нас на небесi! Для ўсёй Беларусi сваю благадаць прынясi!.." Язэп запнуўся i аслупянеў: "Што я мялю? Якi сорам!.." Вернiкi пачалi хрысцiцца, пераглядвацца …