Стрэл дуплетам (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Усё, што ён бачыў, было такiм родным i блiзкiм не толькi таму, што вырас сярод гэтай шчырасцi прыроды, а i таму, што дарога гэта звязвала яго з дзяўчынай, захапiўшай яго думкi i сэрца. Больш месяца пасля страшнага здарэння Юзюк не паказваў i носа ў Застарычы. Ён думаў, што нiколi ўжо не ўбачыць сваёй каханай, але пасля нечалавечых пакут, патаемных слёз i бяссонных начэй раптоўна пацягнула да яе. Хацелася хоць крыху ажывiць, сагрэць счарнелую i збалелую душу. Iшоў Юзюк не шпарка, баючыся спаткання сваiх вачэй з яе поглядам. Што ёй сказаць? Як сябе паводзiць? А цi мае права ён, забойца, на чыстыя чалавечыя адносiны? Мала таго што галеча беспрацоўная, дык яшчэ i злачынец... Алена, да якой iшоў Юзюк, раней некалькi разоў намякала на тое, што пасля iх вяселля ён пераедзе жыць у Застарычы i будзе працаваць у суседняй калгаснай брыгадзе, да якой усяго тры кiламетры. Юзюк моўчкi пагаджаўся, бо i сам у душы прагнуў наладзiць жыццё, як у нармальных людзей. Iдучы па Застарычах, Юзюк не першы раз чуў …