Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)

Скачать бесплатно книгу Толстой Алексей Николаевич - Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке) в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Ах, Бурацiна, Бурацiна, - прагаварыў цвыркун, - пакiнь сваволiць, слухайся Карла, без патрэбы не бегай з дому i заўтра пачнi хадзiць у школу. Вось мая парада. Iнакш цябе чакаюць жахлiвыя небяспекi i страшэнныя прыгоды. За тваё жыццё я не дам i здохлай сухой мухi. - Ччччаму? - спытаў Бурацiна. - А вось ты пабачыш - ччччаму, - адказаў цвыркун. - Ах ты, стогадовая казяўка-маляўка! - крыкнуў Бурацiна. - Больш за ўсё на свеце я люблю страшэнныя прыгоды. Заўтра, як толькi развiднее, уцяку з дому лазiць па платах, разбураць птушыныя гнёзды, дражнiць хлапчукоў, цягаць за хвасты сабак i кошак... Я яшчэ не тое прыдумаю!.. - Шкада мне цябе, шкада, Бурацiна, пралiеш ты горкiя слёзы. - Ччччаму? - зноў спытаў Бурацiна. - Таму што ў цябе дурная драўляная галава. Тады Бурацiна ўскочыў на крэсла, з крэсла на стол, схапiў малаток i шпурнуў яго ў галаву цвыркуна. Стары разумны цвыркун цяжка ўздыхнуў, паварушыў вусамi i папоўз за камiнак, - назаўсёды з гэтага пакоя. Бурацiна ледзь не гiне праз уласную легкадумнасць. …