Уратуйце нашы душы ! (на белорусском языке)

Скачать бесплатно книгу Панасенко Леонид Николаевич - Уратуйце нашы душы ! (на белорусском языке) в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Панасенко Леонид Николаевич 
Жанр: Научная фантастика  Фантастика   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ён змарнаваў добрае паўгадзiны, каб пабудзiць яе i прымусiць адзецца, адзецца самому i нацягнуць жоўтыя выратавальныя камiзэлькi. - Ты ўсё прыдумаў, скажы?! - жаласна паўтарала Яна, не знаходзячы патрэбных рэчаў. - Любы, скажы, што ты пажартаваў. Ты жартуеш, га? Наш карабель не можа патануць - пра гэта пiсалi ўсе газеты. Навошта гэтыя недарэчныя жарты? Я стамiлася. Я хачу спаць. Паслухай: усё спакойна. Нiхто нiкуды не бяжыць, не чуваць гудка. У яе словах быў сэнс, i на нейкi момант Ён сам паверыў, што гэта недарэчны жарт дурнога цi п'янага афiцэра. Але нешта iнтуiтыўна падказвала яму не слухаць шалапутнае дзяўчо, а спяшацца, спяшацца з усяе моцы. Не звяртаючы ўвагi на пратэсты i просьбы каханай, Ён сiлай выцягнуў яе ў калiдор, убачыў там iншых пасажыраў - разгубленых, здзiўленых - i зразумеў: усё гэта - праўда. На шлюпачнай палубе тоўпiлiся сотнi людзей, навокал стаяў трывожны гоман. Яго каханая нарэшце паверыла i цiха заплакала. Гэтыя слёзы адразу ж вярнулi Яму здольнасць думаць i дзейнiчаць. …