Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)

Автор: Стаут Рекс   Жанр: Прочие Детективы  Детективы   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Крылаты рэвальвер (на белорусском языке) - Стаут Рекс
Автор:  Стаут Рекс    
Жанр:  Прочие Детективы  Детективы 
Серия:   
Страниц:  20 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Калi б яны ўсё абдумалi, перш чым патэлефанаваць, каб дамовiцца аб сустрэчы з Вулфам, яны б гэтага не зрабiлi. Усё, што яны хацелi, аказалася, паводле слоў Вулфа, немагчымым. Па-першае, яны хацелi, каб ён расследаваў справу аб забойстве чатырохмесячнай даўнасцi, не прызнаючы, аднак, што яно сапраўды адбылося; па-другое, яны хацелi, каб было даказана, што нiхто з iх не забiваў Альберта Мiёна, а гэта было магчыма, толькi выявiўшы, хто ўсё-такi гэта зрабiў, i па-трэцяе, у выпадку, калi Вулф прыйдзе да высновы, што забойца - адзiн з iх, - пакласцi справу на палiцу i забыць пра яе. Не, гэта не была iх прапанова, бо, калi верыць таму, што яны расказалi, абое былi зусiм невiнаватыя, але напрошвалася менавiта такая выснова. Вулф падышоў да ўсяго гэтага вельмi проста i ўдала. - Калi я бяруся за гэтую справу, - сказаў ён iм, - i знаходжу доказы, дастатковыя для абвiнавачвання ў забойстве, незалежна ад таго, хто забойца, то я карыстаюся iмi толькi згодна са сваiмi меркаваннямi. Я не Астрэя* i не садыст, але трымаю дзверы адчыненымi. Але калi вы хочаце адмовiцца ад гэтага зараз, вось ваш чэк, забiрайце яго, i блакноты мiстэра Гудвiна будуць знiшчаны. Мы можам забыць пра тое, што вы былi тут, i зробiм менавiта так.