П'емонцкi звер (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

СЯСТРА ГАННА. А яна? СЯСТРА БЕРНАРДА. Яна? СЯСТРА ВЯНТУРЫЯ. Яна якраз любiць такiх беленькiх СЯСТРА БЕРНАРДА. ...такiх маленькiх... СЯСТРА ВЯНТУРЫЯ. ...манашак, як ты СЯСТРА БЕРНАРДА. Вось прыйдзе ўначы, перарэжа тваё горлачка i будзе пiць... СЯСТРА ГАННА. А-а-а... Сястра Бернарда, сястра Вентурыя, чаго вы мяне пужаеце? Мне страшна. Нашто вы мяне пужаеце? СЯСТРА ВЯНТУРЫЯ. Я чаго тут пужацца? Праўда, сястра Бернарда? Калi яна кiм i перакусiць, дык у першую чаргу табою, сястра Ганна. Я б таксама не супраць... СЯСТРА ГАННА. А-а-а-а... Страшыце, страшыце! Згiньце вы! Не буду больш з вамi размаўляць. СЯСТРА БЕРНАРДА. Сястра Вентурыя, ужо i месяц мiнуў, а нiхто з сястрой Iзабэлай дагэтуль i не размаўляе. СЯСТРА ВЯНТУРЫЯ. Мацi-Iгумення так i не зняла забароны. А забарона тая страшная. Пад пагрозай анафемы. Усе павiнны трымацца ў баку ад яе. I дапамагаць нельга. СЯСТРА ГАННА. Ёй далi такую цяжкую працу, такую цяжкую. СЯСТРА БЕРНАРДА. Па грахах i праца. СЯСТРА ГАННА. Гэта так... Толькi яна ледзь …