Казкi (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Ледзь толькi Мыш паспела схавацца ў Разалi за спiнай, як у пакой увайшоў Прудан. Ён зiрнуў на Разалi i заўважыў, што яна ўся бледная i вельмi спалоханая. - Разалi, - сказаў Прудан дрыготкiм голасам, - я забыў узяць ключык ад хаткi. Ты знайшла яго? - Так, бацька, вось ён, - адказала Разалi, вяртаючы ключык, i моцна пачырванела. - А чаму тут разлiтае малако? - Гэта кот, бацька, - сказала Разалi. - Кот? - здзiвiўся бацька. - Няўжо кот мог зняць з агня поўны кацёл з малаком i разлiць яго пасярод пакоя? - Не, бацька. Гэта я сама несла кацёл i выпадкова перакулiла яго. Разалi гаварыла ледзь чутна i не асмельвалася зiрнуць на бацьку. - Вазьмi дзяркач, - сказаў Прудан, - ды прыбяры ўвесь гэты бруд. - Дзеркача болей няма, - прызналася дзяўчына. - Няма дзеркача? Але ж калi я выходзiў, ён быў. - Я спалiла яго, выпадкова, калi... калi... Яна змоўкла. Бацька пiльна паглядзеў на яе, потым неспакойным вокам прабег па пакоi i паволi рушыў да хаткi ў садзе. Разалi апусцiлася на крэсла i зарыдала. А Мыш …