Казкi (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Вось яны i мае! Цяпер ужо iм адгэтуль не ўцячы! Рана-ранiчкай, калi дзецi яшчэ спалi, яна паднялася, зiрнула, як яны спяць спакойна ды якiя ў iх пульхныя i ружовыя шчочкi, i ўсцешылася: "Будзе-будзе для мяне смачны сняданак!" Яна схапiла Гензеля сваёй кастлявай рукою, занесла яго ў хлеў, а пасля замкнула за сабой дзверы з жалезнымi кратамi - няхай лемантуе колькi хоча, нiшто яму не паможа. Затым пайшла яна да Грэтэль, раскатурхала яе, пабудзiла i кажа: - Падымайся, гультайка, ды прынясi мне вады, згатуй свайму брату што-небудзь смачнае, - вунь сядзiць ён у хляве, няхай сыцее i гладзее. А калi распаўнее, я яго з'ем. Залiлася Грэтэль горкiмi слязьмi, але - што рабiць? - давялося ёй рабiць тое, што загадала злая ведзьма. I вось былi згатаваныя для Гензеля самыя смачныя стравы, а Грэтэль засталiся толькi адны недаедкi. Кожную ранiцу падыходзiла старая да маленькага хлява i гаварыла: - Гензель, пакажы мне свае пальцы, я хачу ўбачыць, цi даволi ты папаўнеў. Але Гензель падымаў костачку, i старая, …