Ведзьміна тоня

Автор: Автор неизвестен   Жанр: Проза прочее  Проза   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Ведзьміна тоня - Автор неизвестен
Автор:  Автор неизвестен  Гапееў Валерый    
Жанр:  Проза прочее  Проза  Прочая старинная литература  Старинная литература 
Серия:   
Страниц:  65 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Той зімой брыдкія лаянкі і бойкі сталі ў Сяргеевай хаце звычайнай з’явай. Зоя, маці Сяргея, працавала на ферме даглядчыцай, рукі мела дужыя і саступаць прымаку не хацела. Зэк звычайна хапаў тое, што трапляла пад руку, і, зверавата выскаліўшыся, кідаўся на Зою. Малая Нэла заходзілася ў крыку, але на яе толькі раз звярнулі ўвагу – прымак кінуў у кут, дзе яна сцялася, вялікую падушку ў шэрай, ліпкай ад поту і бруду навалачцы. І гэта падушка закрыла ўсю дзяўчынку, Нэла мала што не задыхнулася. Пасля гэтага выпадку, калі ў хаце ўспыхвала бойка, Нэла толькі ціхенька выла, забіўшыся пад ложак. Калі прымак быў не надта п’яны, ён пачынаў выхоўваць Нэлу. Яго выхаванне больш нагадвала звычайную дрэсіроўку якога-небудзь звярка – ён біў дзяўчынку, калі тая не слухалася і даваў кавалачкі хлеба, калі яго каманды выконваліся. Ён-такі ўзяў верх над маці Сяргея, тая скарылася, боек у хаце ўжо не было – было простае збіванне, калі прымаку нечага не хапала. Часцей яму не хапала гарэлкі. Частка 2 Сяргей ліў на руку цёплую ваду з бутэлькі і мыў тварык Нэлы. – Эх ты, мурза! Ты ж дзяўчынка, сорамна табе бруднай хадзіць. Так, цяпер я табе на рукі буду ліць, а ты сама іх памыеш. Вышэй, вышэй мый, да локцяў.