Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Историческая проза  Проза  1995 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Отрывок из книги

А хто чалавек нават і не пытаеш. Я ведаю, спакойна сказаў Алесь. Нашто мне пытаць? Корчак уцёк з катаргі. Памятаеце, як я вам расказваў пра Паківачову адрыну? спытаў Алесь. Ну, яшчэ дуб сухі амаль над нашай галавою разваліла. От тады і чуў. І нікому не сказаў? здзівіўся Мсціслаў. Такога страху нацярпеўшыся? Па Алесевым твары скакала чырвонае зарыва ад бадняку. Загорскі падумаў, уздыхнуў і расказаў хлопцам пра пачутую размову. Потым, ужо едучы, я і здагадаўся, якога Будзіміра яны па чыёйсьці страсе пускаць хацелі. Гэты дуб мяне і навёў на думку. Будзімір той, хто мір, свет будзіць. Певень. А Варган? спытаў Мсцілсаў. Кот Варган. Дым. У кожную шчыліну пралезе. Мяккі такі, ласкавы. Агонь яго выпусціць вось ён і папаўзе да божых авечак, да аблокаў... Я падумаў, хто з наваколля яшчэ ў Сібіры шышкі еў з бясхлебіцы? Адзін Корчак. Значыцца, ён і ўцёк. Загорскі сумна ўсміхнуўся. Я мужык, ціха сказаў ён. Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця …