Пярсцёнак Тота

Автор: Дойль Артур Конан Жанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Джон Вансітарт Сміт зразумеў, што гэтую мумію яшчэ ніколі не разгортвалі. Дзея неверагодна займала яго. Сачыў ён з цікаўнасцю, і ягоная птушыная галава паволі высоўвалася з-за дзвярэй. Калі ж нарэшце апошні слой быў зняты з чатырохтысячагадовай галавы, ён ледзь стрымаў вокліч захаплення. Каскад доўгіх чорных бліскучых валасоў спадаў на рукі служкі. Далей з-пад тканіны паказаўся нізкі белы лоб з далікатна выгнутымі бровамі. Нарэшце адкрыліся яркія, глыбокія вочы з пышнымі веямі, нос ідэальнай формы і салодкі пачуццёвы рот. Твар быў незвычайнай прыгажосці, і толькі пасярод ілба цямнела нейкая карычневая пляма. Зрэнкі Вансітарта Сміта павялічыліся, і ён працягваў утароплена глядзець, ціўкаючы ад задавальнення. Аднак гэта было нішто ў параўнанні з тым, што адчуваў служка. Ён узняў рукі ў паветра, выбухнуў чаргой шурпатых словаў, схіліўся над муміяй, абняў і пачаў цалаваць яе вусны і бровы. — Мая маленькая! — прастагнаў ён па-французску. — Мая бедная дзяўчынка! Ягоны голас быў поўны пачуцця, …