Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- І ён забіў мядзведзя? - Насмерць. На такія стрэлы здатныя толькі п'яныя. Але бываюць таксама і замоўленыя кулі, пане прафесар. У нас тут ёсць ведзьмакі, што прадаюць іх за адпаведную плату... Графіня была моцна падрапаная, беспрытомная і з паламанай нагой. Яе вынеслі, яна апрытомнела, але розум ужо быў пакінуў яе. Яе вазілі ў Санкт-Пецярбург. Сур'ёзная кансультацыя, чатыры лекары, абвешаныя ўсімі ордэнамі. Яны сказалі: «Пані графіня цяжарная, і, магчыма, роды стануцца прычынай спрыяльнага крызісу. Трэба яе трымаць на чыстым паветры, у вёсцы, даваць ёй піць сыроватку, кадэін... » Лекарам далі па сто рублёў кожнаму. Праз дзевяць месяцаў у графіні нарадзіўся здаровы хлопчык. А дзе ж спрыяльны крызіс? Ніякага крызісу, вар'яцтва толькі абвастрылася. Граф паказаў ёй дзіця. Гэта заўсёды робіць моцнае ўражанне... у раманах. «Забіце яго! Забіце звера!» закрычала яна і ледзь не кінулася, каб перагрызці яму горла. З таго часу тупое вар'яцтва чаргуецца ў яе з шалёнай маніяй. Моцная схільнасць да …