Прысуд

Автор: Кафка Франц   Жанр: Классическая проза  Проза   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Прысуд - Кафка Франц
Автор:  Кафка Франц    
Жанр:  Классическая проза  Проза 
Серия:   
Страниц: 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

“Бо яна задзерла спадніцу, – пачаў спяваць бацька, – бо яна задзерла спадніцу, брыдкая гусь, – і дзеля ілюстрацыі ён падняў сваю кашулю так высока, што можна было ўверсе на сцягне бачыць шнар з ваеннага часу, – бо яна падняла спадніцу гэтак, гэтак і гэтак, ты зблізіўся з ёю і, дзеля таго, каб бесперашкодна атрымліваць задавальненне, зганьбіў памяць нашае маці, здрадзіў сябру і ўпіхнуў свайго бацьку ў ложак, каб ён не мог і варухнуцца. Дык можа ён варушыцца ці не?” Ён стаяў, зусім ні за што не трымаючыся, і размахваў нагамі, аж ззяючы ад сваёй праніклівасці. Георг трымаўся ў куце, як найдалей ад бацькі. Ужо задоўга да гэтага ён цвёрда вырашыў зусім дакладна паназіраць за ўсім, каб не быць заспетым знянацку збоку, ззаду, зверху. Цяпер ён успомніў пра даўно забытае рашэнне і зноў забыўся на яго – гэтак праз вуха іголкі працягваецца кароткая нітка. “Але ж сябру не здрадзілі! – ускрыкнуў бацька, а ягоны палец, што ківаўся то ў адзін, то ў іншы бок, пацвярджаў гэта. – Я яго тут замяшчаў”. “Камедыянт!” – Георг не мог устрымацца, каб не ўскрыкнуць, але тут жа ўцяміў, што зрабіў глупства, і, вытрашчыўшы вочы, прыкусіў – на жаль, занадта позна – язык і аж сцяўся ад болю.