Паўлінка

Автор: Купала Янка   Жанр: Разное  Жанр не определен   1912 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Паўлінка - Купала Янка
Автор:  Купала Янка    
Жанр:  Разное  Жанр не определен 
Серия:   
Страниц:  13 
Год:  1912  

Отрывок из книги

Дый чым жа твая, дзеванька, Галоўка занята? (і г. д.) З’ява IV Паўлінка, Сцяпан, Альжбета. Сцяпан (п’янаваты, уваходзіць з Альжбетай з сенцаў і прыпявае). Дзе мы едзем, дзе мы йдзём, Карчмы не мінаем; Дзе заедзем, дзе зайдзём, - Там і пагуляем. Альжбета (кладучы пакупкі на куфар і раз-дзяваючыся, да Сцяпана). Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць! Сцяпан. Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш… Валасы доўгія, а розум кароткі. (Прыпявае.) Ой, там, на гарэ, Мужык жонкай арэ, А другая падбягае: «Запражы ж ты мяне». (Хоча абняць Альжбету.) Альжбета (адпіргнуўшы). Ах ты, гнілая качарэжка! Яшчэ, можа, табе чаго захочацца?.. Сцяпан (выкручваючы нагамі). Дзед боб малаціў,