Курган

Автор: Купала Янка Жанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

XII Пацяклі, паплылі за гадамі гады... На гусляравым наспе жвіровым Палыны узышлі, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлівым словам. Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет, Зацвілі пераказы ў народзе; Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзед З кургана, як снег, белы выходзе. Гуслі строіць свае, струны звонка звіняць. Жменяй водзіць па іх абамлелай, І ўсе нешта пяе, што жывым не паняць, І на месяц глядзіць, як сам, белы. Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той, Не зазнаў бы ніколі ўжо гора... Можна тут веру даць, толькі слухаць душой... Курганы шмат чаго нам гавораць.