Тарасова доля

Автор: Купала Янка Жанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

XIII Такой кары акаяннай           Не жадай нікому! Павяртаў Тарас з няволі           Ў няволю дадому. З'ела царскае каранне           Тарасову сілу, - Менш глядзеў ужо на неба,           Болей на магілу. Адно песень, песень гулкіх           Не забыў складаці, Не забыў у песнях-думках           Украіну-маці. Мо пісаў бы свае думы           Ён крывёй і далей, Але з жылаў яго каты           Кроў павыпівалі. Ласа высмакталі гады           Яго кроў з-пад сэрца. Хай жа памяць гэтай крыўды           Навек застанецца! XIV І памёр Тарас. Няволя           З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна           Дняпровыя хвалі. Паплылі Дняпровы хвалі           Ажно ў сіне мора. Хай гавораць хвалі свету           Аб вялікім горы. І заплакала Ўкраіна, -           Плакала нямала, - Як хавала свайго сына,           Песняра хавала. Насып сыпалі высокі           Па-над Днепрам сінім, Каб відаць было далёка           Па ўсёй Украіне. Спіць Тарас, адпачывае           Ў вёсны і прадвесні, Не спіць толькі між людзямі, …