Чалавек на бутлі

Автор: Майринк Густав Жанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Цяпер гледачы, так бы мовіць, падзяліліся на два лагеры: адны, няздольныя паварухнуцца і анямелыя, цалкам пад уладай гэтай фантастычнай вампірна-загадкавай пантамімы марыянэтак, з якое струменіліся дэманічныя флюіды атрутнай, невытлумачальнай асалоды, другая тым часам група, занадта няздатная на такога роду душэўныя перажыванні, ніяк не магла астыць, гледзячы на пацешныя выкрунтасы і падкіндэсы чалавека ў бутлі. А гэты хоць ужо і перастаў уцінаць свае вясёленькія скокі, але і яго цяперашнія паводзіны здаваліся ім не менш камічнымі. Усімі даступнымі спосабамі ён высільваўся давесці да цяму прынцу, які сядзеў на бутлі, пра нешта звонку, што, відаць, падавалася яму мусова неадкладным. Так, ён біўся аб шкло, нарэшце пачаў на яго кідацца, быццам хацеў разбіць яго альбо нават перакуліць тую бутлю. І выгляд быў у яго, як бы ён на ўсё горла крэчма крычаў, хоць, вядома ж, ані віску, ані піску не пранікала за тоўстые шкло вонкі. На пантамімічныя вычварэнні і грымасы П’еро перс час ад часу адказваў …