Цыганскі кароль

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Повесть  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Пудзіла першы, гарлачагаловы, рызмананосны, цар белай рэпы, вялікіх і малых гуркоў, вераб'інае пасмешышча і вышэй за ўсё - дурань. І з размаху, як дзіця сеў задам на падлогу. - Дзень добры! Гайдукі схапілі яго за рукі, але ён, упіраючыся, крычаў на ўсё горла: - Ізыдзіце, грэшнікі! Пакаянне накладу. Блукаеце самі, акі сабакі, шлях свой згубіўшы, пастыраў ганьбіце. Акі Елісей, мядзведзіц на вас напушчу, патрушчу вас аслінай сківіцай! Елісея гайдукі спалохаліся. А чалавек шчасна спяваў, седзячы на ганку: Як была я малада. Як была я нежна... І адразу з гэтым, цалкам лагічна: Хоць з мядзведзем у бярлог, Абы не ў бацькі...................... За гэтым відовішчам Міхал не заўважыў, што ў дзвярах ужо стаяў сам кароль, заспаны, азызлы, і моцна соп носам. На ім была кашуля да пупа, і на галаве срэбны абруч. Якуб нагадваў Апалона, калі богу было пад сорак год і ён густа зарос дрымучымі валасамі. Ніводнай сівінкі ў патлах, нізкі лоб, шырокія грудзі, доўгія магутныя рукі, караткаватыя для тулава ногі, …