Залаты бог

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Яно было гладкае, цвёрдае, з шаўковай скурай. І дзіўнымі здаваліся пры шырыні плячэй дзявочая талія і вузкія моцныя клубы. Не звярнуў на яго ўвагу толькі мастак, які сядзеў з альбомам на лежаку, ліхаманкава замалёўваючы жанчыну ў чорным. Жанчына стаяла ля самай вады, гледзячы ўдалячынь. Мастак толькі што прыехаў, выйшаў на пляж і ахнуў: перад ім стаяў жывы прататып смуткуючай маці для ягонай карціны. А ён шукаў яго доўга. Вось ужо, сапраўды, не ведаеш, дзе знойдзеш, а дзе страціш. Малады чалавек падышоў да старой і, схіліўшыся, пацалаваў яе ў скронь. — Дзень добры, матуля… Не засумавала тут без мяне? Схаваўшыся ўся ў яго абдымках, яна знізу гледзяла на яго і, нібы не ведаючы, што ёй рабіць, разгублена шаптала: — Валерык… Сынок мой… — Не сумна было? — Што ты… Мора якое!.. І Лорачка… І Петра Мадэставіч… Валерык… Сыночак… — Прабач, трошкі затрымаліся… Цяпер ужо — разам. Мастак, гледзячы на іх, крэкнуў і падумаў, што ён — бездар і што яму трэ было б пісаць зусім другую карціну… Проста — маці …