Барвяны шчыт

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Травы былі такія густыя, што, здаецца, ляж на іх і яны ўтрымаюць цябе над зямлёй. Гэта была няпраўда. Вакол іх, над імі, на іх каціўся, наступаў грозны, гарачы і вільготны травяны акіян. Бялелі вялікія рамонкі, пазвоньвалі ліловыя званочкі, спявалі чмялі, упяўшыся ў малінавыя шары канюшыны, і рос, віўся, як хмель, аблытваючы рукі і ногі, бела-ружовы, прагны павой. Але бачыў гэта, кветкі і зямлю, толькі ён. Яна бачыла гарачае марыва неба, у якім, трапечучы, застыў на хвіліну прагны сокал. …Замест двух нумароў у гасцініцы яны знялі кутні пакойчык у невялічкім доміку над самай Акой. І ўдзень і ўначы з яго было відаць два небы. Толькі ўдзень гэтыя "небы" сінелі блакітам, а ўначы — густым кобальтам, які нехта папырскаў фасфарычным срэбрам. Не вельмі густа, бо стаялі месячныя ночы. У пакоі, адасобленым ад пакояў гаспадыні калідорам, рыпелі маснічыны і звонка падалі з меднага рукамыйніка кроплі вады. Раз у чатыры секунды. Тут вісеў партрэт невядомага мужчыны ў крухмальным каўнерыку (даводзілася …