Лісты не спазняюцца ніколі

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Русіновіч Рыгор. - Грышка, значыцца. І заслініў агрызак. Студэнт паспеў заўважыць, што вялікі ліст спісаны з двух бакоў - месца заставалася зусім мала. Пажылы падпісаў некалькі слоў над тэкстам, павярнуў ліст і, разгладзіўшы яго, няспешна дапісаў некалькі сказаў на вольным месцы. Потым вынуў з кішэні квадратны абрэзак квячастай цыраты, загарнуў у яе пісьмо, паклаў скрутак у бляшанку, падумаў трошкі, сцягнуў з галавы пілотку і, вывернуўшы яе накшталт торбы, туга закруціў бляшанку ў тканіну. Потым узняўся і размераным крокам падышоў да дуба. Студэнт толькі тут заўважыў, што на вышыні чалавечага росту ў змаршчакаватай кары дрэва цямнее невялікае дупло. Пажылы прасунуў у яго руку - раздалося лёгкае шорганне. - Ну вось, - сказаў пажылы, - калі яшчэ птушкі гняздо саўюць будучай вясной - зусім добра будзе. Пад птушыным памётам кожная рэч колькі хочаш праляжыць і не сапсуецца... І, прысеўшы на кукішкі, пагладзіў корань дуба: - Гэх, як ты зямлю ўпакаваў, старык. Ну, жыві. Потым, звярнуўшыся да …