Прыклад

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Віця ішоў, не спяшаючыся, па школьным двары і думаў пра новага дырэктара. "Міхаіл Васільевіч малады яшчэ, а які важны, ні з кім не вітаецца, не заўважае нікога, нават Наталлю Данілаўну, хоць тая заслужаная, а ён не". А вось і Наталля Данілаўна, лёгкая на ўспамін. Тут як тут. І Віця важна прайшоў міма настаўніцы, нават не гледзячы ў яе бок. Наталля Данілаўна спынілася. — Чаму не вітаешся, Віця? Гэта што ж, мода цяпер такая? — Я проста вас не заўважыў… Заўтра абавязкова павітаюся, — запэўніў ён, хаваючы вочы ад насмешлівых позіркаў таварышаў. — Ты яшчэ сёння не павітаўся! — Дзень добры, Наталля Данілаўна, — сумна адказаў Віця. — Дзень добры, Віця. Паглядзець у вочы настаўніцы Віцю цяжка. Можна і не глядзець: ён адчувае яе насмешлівы позірк. Апраўданне сабе знаходзіць хутка. "Міхаіла Васільевіча яна не спыніць, не прымусіць павітацца. А мяне можна, я не дырэктар", — думае ён, скіроўваючы ўбок, каб пазбегнуць непажаданых сустрэч. Але тут якраз праз школьны двор насустрач яму ішоў дырэктар, …