«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка - Юхо Язэп

Отрывок из книги

У корпусе кадэтаў У 1764 годзе каралём Польшчы быў выбраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Воўчын Берасцейскага павета) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пляменнік канцлера Вялікага Княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага. А паколькі сям'і Касцюшкі спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх палявы пісар Вялікага Княства Літоўскага Язэп Сасноўскі, прызначаны крыху пазней ваяводам полацкім, то дзякуючы яго пратэкцыі Касцюшка 18 снежня 1765 года быў прыняты ў нанова створаны Варшаўскі кадэцкі корпус. Прыкладна ў тым часе ў корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Ябланоўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі ды іншыя. Шэфам корпуса кадэтаў з'яўляўся сам кароль. Непасрэдным начальнікам быў князь Адам Казімір Чартарыйскі. Усяго ў корпусе налічвалася 80 кадэтаў. Касцюшка быў у спісе 79-м. Крыху пазней колькасць кадэтаў скарацілі да 60 і падзялілі на брыгады па 20 чалавек. У кожнай брыгадзе былі брыгадзір і падбрыгадзір. Кадэты займаліся шыхтавой падрыхтоўкай, фехтаваннем, вершніцтвам, вывучалі …