Цемра зямлю ахінае

Автор: Анджаеўскі Ежы   Жанр: Роман  Проза   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Цемра зямлю ахінае - Анджаеўскі Ежы
Автор:  Анджаеўскі Ежы    
Жанр:  Роман  Проза 
Серия:   
Страниц:  33 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

— Божа, злітуйся з нас, — сказаў падрэ дэ ла Куэста. — Дзе ўчынена злачынства? — спытаўся Тарквемада. — У саборы, ойча вялебны, пад час вячэрняга набажэнства. — Забойцы? — Схапілі абодвух. — Іх імёны? — Фідэль д'Уранса і Хуан д'Эсперайндэа. Тарквемада нахмурыў бровы. — Не ведаю такіх. — Гэта нізкія людзі, вялебны ойча. Абодва, аднак, са службы вяльможнага пана дон Хуана дэ ла Абадыя. — Аж так высока сягае злачынства? — Ойча вялебны, найгоднейшы інквізітар, айцец Гаспар Хуглар загадаў паведаміць табе, што гэта ганебнае забойства, відаць, вынік вялікай і шырокай змовы і да падазроных належаць асобы, якія ў каралеўстве Арагон лічацца людзьмі вельмі высокай годнасці. — Божа мой! — усклікнуў падрэ Тарквемада. — Калі сапраўды ўсё так, як ты кажаш, то мне цяжка паверыць, каб гэтыя асобы былі са старых хрысціянскіх родаў. Ці не належаць яны да сем'яў жыдоўскага паходжання? Ганец з павагай схіліў галаву. — Народ Сарагосы маўляе тваімі вуснамі, найпачцівейшы ойча. Калі па горадзе разышлася вестка, што вялебны Пэдра забіты, народ высыпаў на вуліцы, каб пакараць маранаў, праклятых аблуднікаў, якія прынялі нашу веру, але і духам, і звычаямі засталіся верныя юдэйству. Яго эміненцыя арцыбіскуп дон Альфонса, спрабуючы прадухіліць інцыдэнты, асабіста выйшаў на вуліцу, каб сказаць народу, што ўсе вінаватыя адбудуць заслужаную кару.