Вясна ўвосень

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Сказки  Детские  2009 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Вясна ўвосень - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Отрывок из книги

Маленькi Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нiчога не бачыць i не чуе. Нават Аленкi не пазнае. I не ведае яна, чаго дактары ў доме. Чаго мама плача, калi думае, што нiхто не бачыць яе? А Янку здаецца: шумiць цёмнае мора пад хмарамi. Ад берага адплываюць чорныя караблi, i завозяць яны некуды ў свет усе ягоныя цацкi. Вось салдацiкаў павезлi. Ну хай салдацiкаў. А нашто яны Мiшку забiраюць? Заўтра дзень нараджэння, а Янка з iм нават не пагуляў. Апошняга павезлi мардастага шчанюка. Той вiшчыць — цёмна ў моры. — Можа, ты хочаш чаго, сынок? — спыталася мама. — Сонейка, — сказаў Янка. Нават вачэй не расплюшчыў. Якое там сонейка! Восень. Льюць шэрыя дажджы. На клёнах дурное лiсце. Дурное, бо даўно яму трэба ўпасцi. Нiхто не глядзiць на Аленку. Узяла яна плашчык ды выйшла з хаты ў сад. Сонейка шукаць, брацiка ратаваць. У дварэ вецер моршчыць лужыны. Усе птушкi, усе мушкi, усе звяркi пахавалiся. Хто дрыжыць, хто дзесьцi сон бачыць. — Сонейка-Сонейка, выйдзi, — папрасiла Аленка. — Цябе брацiк …