Лебядзіны скіт

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Сказки  Детские  2009 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Лебядзіны скіт - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Отрывок из книги

— Верыў і любіў. Калі хоць адзін чалавек астаўся на роднай зямлі яна не загіне. І зямля паслухалася мяне яна не дала згінуць дзеткам сваім. На родных гняздоўях зноў у людзей ператварацца яны. — Разбураны іх гняздоўя, з сумам сказаў паэта. Нукеры хана схапілі старыка, а ён казаў улятаўшым птушкам, быццам яны маглі чуць яго: — Ляціце, белыя лебедзі, ляці, птаства. Падымуца вашыя хаты, і кветкі пакрыюць пажар. Не шкадуйце аба мне, бо слёзы вашыя ў камень абярнулі мяне, у камень, які плача. Нукер гастрыў меч, а Юсуфі іранізаваў: — Працуй, працуй, твой твар, як і твар твайго хана з'яўляецца ступнёю, якая не мае сораму. Імёны вышыя хай не апаскудзяць слуху патомкаў, бо на вачах вашых забіваюць багатура, наваліўшыся цэлым войскам, а калі гурба нападае са зброяй на аднаго заўсёды вінна гурба. А старац стаяў на каленях і маліўся. — Шчасця дай, маці-зямля, дзеткам сваім, поўных закрамоў хатам і крычашчых калысак бабам. Дай ім улетку цёплых дажджоў, увосеь сонца, утульнага снегу зімою і кахання і …