Мой се градок!

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   Жанр: Эссе  Проза   1991 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Мой се градок! - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор:  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч    
Жанр:  Эссе  Проза 
Серия:   
Страниц: 
Год:  1991  

Отрывок из книги

І такіх адкрыццяў было шмат. І самым галоўным адкрыццём быў горад. Вялізная і аж да неймавернасці цікавая гістарычная і сучасная кніга. Самая ў маім жыцці захапляючая кніга аж да таго часу, калі я пачаў чытаць кнігу маёй роднай стараны, маёй зямлі, якую я з'ездзіў, праплыў, прайшоў уласнымі нагамі ўсю. Першай кнігай быў Кіеў. І чаго я толькі там не наглядзеўся, дзе толькі не налазіўся. Трымаў у руках чэрап Яраслава (здарылася раз такая нагода), жоўты з белай плямай (след удару шаблі качэўніка; толькі я не ведаю, ці не быў гэта муляж ці нейкі іншы чэрап, як гэта часам робяць у музеях. А я тады быў яшчэ нявопытны). І гэта было веданне горада знутры, да апошняга каменя (цяпер, вядома, не тое, "мой горад" цяпер толькі нязначная частка Кіева). Я лазіў у скляпенні і на званіцы цэркваў, ведаў, чым славуты кожны прахадны двор і як ім прайсці, у якім двары найлепшая ў Кіеве акустыка, калі заспяваеш (вуліца Чудноўскага, цяпер Рэпіна, якраз "за спіною ў Тараса"), дзе гібее ў хмызах закінуты фантан незвычайнай формы. Я памятаю, як выглядалі драўляныя, даўно знесеныя дачы на берагах Дняпра на шляху да "Зязюлі", і якія незвычайныя людзі там жылі, і як менавіта ў апошні раз ...