Юстыцыя

Автор: Дюрренматт Фридрих Жанр: Роман  Проза  Классическая проза  2009 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Юстыцыя - Дюрренматт Фридрих

Отрывок из книги

Я павітаўся, яны кіўнулі. — Вінтэр колькі жыцьме ў більярдзе застанецца навічком. — сказаў доктар h.с. Колер. Я засмяяўся. — Затое вы, пэўна, віртуоз. — Вядома, — спакойна адказаў ён. — Більярд — маё захапленне. Дайце мне кій, прафесар, усё адно такі ўдар вы не асіліце. Прафесар Адальф Вінтэр падаў яму кій. Вінтэр быў мужчына гадоў шасцідзесяці, грузлы, але невысокі ростам, блішчастая лысіна, залатыя акуляры без аправы, дагледжаная чорная з сівізнай барада, якую ён з годнасцю пагладжваў, заўсёды дбайна прадумана апрануты, хоць і кансерватыўна, але не без элеганцыі, адным словам, адзін з тых гуманітарных балбатуноў, якіх пропадзь у нашым універсітэце, сябар ПЭН-клуба і Фонду Устэры, аўтар двухтомнай цагліны пад назваю «Карл Шпітэлер і Гэсіёд, альбо Швейцарыя і Элада. Параўнаўчы аналіз», выд. «Artemis», 1940 (мне, юрысту, філасофскі факультэт заўсёды граў на нервах). Кантанальны радца старанна націраў крэйдай скурацік. У яго былі спакойныя, упэўненыя рухі, і, як бы рэзка ні гучалі яго словы, …