Час чумы

Автор: Орлов Владимир Викторович Жанр: Повесть  Проза  Современная проза  2005 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Час чумы - Орлов Владимир Викторович

Отрывок из книги

— Хто ж паланіў вас? — настойліва паўтарыла яна. — Туга па радзіме, — адказаў ён, заўважаючы, як у яе ў вачах прачынаецца зласлівасць. — Я хачу паслухаць вашыя вершы, — уладна сказала Франчэска. Яна стаяла, напалову павярнуўшыся да вакна, і ветрык перабіраў яе валасы. Злёгку ўскінуўшы голаў, Гусоўскі пачаў: Што толькі ёсць на зямлі, гэта створана ўсё дзеля шчасця. Зоркі ў цямноце мігцяць, асвятляюць слабенькім зіхценнем, Моцай таемнаю; пыл залацісты ў крынічным паветры Шчасна згадаеш. Прыроды дарункі — імклівыя птушкі, Рыбы, звяры, і пладоў, і металаў бясконцыя скарбы… Гэтыя радкі ён таксама перапісаў два тыдні таму на зеленкаватую паперу, але па твары Франчэскі нельга было прачытаць: знаёмы ёй гэты верш ці яна чуе яго ўпершыню. Радуе ніва ратая сваім ураджаем аквітным… [3] Краем вока Гусоўскі змеціў, што з дзвярэй робіць гаспадыні нейкія знакі чорнавалосая пакаёўка. Франчэска кіўнула ёй і рухам рукі загадала паэту спыніцца. — Я атрымала ваш ліст, — сказала яна, пазіраючы ў вакно. — Цяжка …