Над ракою Арэсай

Автор: Купала Янка Жанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

ІІІ Як з плеч гара звалілася 3 нялёгкай гэнай з'явай. 3 «пяцёркай» расквіталіся I далей зноў за справу. У думках прасвятлелася У камунараў нашых, Камуне новастворанай Разлад ужо не страшан. Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы. Загон балотны шырыцца, Ачышчаны з карэння, Іграюць пілы пілынчыкаў — На дошкі йдзе бярвенне. Адны рыхтуюць торфішча Для севу безупынку, Другія — дрэва звонкае Пад новыя будынкі. Цягнулася так месяцы, Ды выплыла такое, ІПто не хапае нечага Камуне маладое. Яны ўсе аглядзеліся, Што ў іх няма жанчынаў, Што так без гаспадыніных Рук трудна жыць мужчынам. * Сход. На сходзе, як звычайна Старшынёй таварыш Модзін; 3 нейкай думкаю патайнай Сход вачыма ён абводзіць. — Буду коратка мець слова,— Кажа ён, як бы меў клопат: — Для камуны нашай новай Жанчын трэба, ну, і ўсё тут. — Трэба! Трэба! — стогалосна Загучэла гулка маса, Ажно рэха пайшло ў соснах Ад тэнораў і ад басаў. — Галасую! — крычыць Модзін. — Так прыняць? нашто час траціць! …