Матчын дар

Автор: Гарун Алесь Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика  1918 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Матчын дар - Гарун Алесь

Отрывок из книги

10. Юдам Да вас, паны, што голасна крычыце Аб прыязьні сваёй да «беднага народу», Што раіце па-лісьсяму: «Маўчыце, Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», — Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія, Бо слова вы адны, а справамі — другія.         «Багацтва вам»… Няма вам нашай веры!         Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла,         Галоднаму на прокарм хлеба меры         Аднэй ня далі вы. I злаялі няміла… Калі для нас жадаеце багацтва, Нашто зь бяздольнага зьдзіраеце апратку? Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва, Дамы пустошачы бязь ліку, без астатку?         «Мы волю вам»… Пракляцьце вам і зь ёю!         Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?         Яна ланцуг над нашаю зямлёю;         Астрог на наш народ, спакойны і бязьвінны. Ня вюля гэта! Што нам ні цьвярдзіце, Мы вольнымі былі за даўнімі часамі. Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце! Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі.         «Мы згоду вам»… Пакіньце ашуканства!         Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі,         Бяз звады …